Интернет-проект «Педагоги в военной гимнастерке»

   Интернет-проект «Педагоги в военной гимнастерке» посвящен 80-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне и направлен на восстановление и сохранение памяти об учителях, ставших участниками исторических событий периода Великой Отечественной войны и внесших свой вклад в становление и развитие системы образования в послевоенный период в Гродненской области.

  Цель проекта: формирование у участников образовательного процесса коллективной исторической памяти посредством вовлечения их в поисковую деятельность о героическом и профессиональном подвиге учителей Гродненского региона в годы Великой Отечественной войны и послевоенный период.

  Задачи проекта:

  • активизировать поисковую и исследовательскую работу в учреждениях образования;
  • привлечь ветеранов педагогического труда к участию в проекте;
  • обновить и расширить экспозиции в музеях учреждений образования;
  • создать электронный банк о педагогах Гродненского региона, выполнивших свой гражданский и профессиональный долг в годы Великой Отечественной войны и послевоенный период.

  АКТУАЛЬНОСТЬ ПРОЕКТА

В настоящее время сохранение исторической памяти о событиях и ратных подвигах людей в годы войны, независимо от звания, масштабов подвига, профессии, статуса, наличия наград, является основой формирования национального самосознания молодого поколения и гарантом стабильного мира в обществе.

В 2025 году наша страна и все прогрессивное человечество отметит 80-летие Великой Победы над немецко-фашистскими захватчиками. Это дань безграничного уважения и благодарности тем, кто встал на защиту Родины, отстоял ее независимость и принес мир всему миру. Среди них были учителя, показавшие пример выполнения гражданского долга и нравственного выбора своим ученикам и будущим поколениям.

В первые послевоенные годы в школы на работу направлялись демобилизованные из армии бывшие учителя и те, кто только выбрал профессию учителя. Многие из них всю свою жизнь посвятили делу обучения и воспитания детей.

Осознание, осмысление и принятие неразрывной связи судеб педагогов и исторического прошлого, настоящего и будущего своей страны является необходимым условием формирования уважительного отношения населения к деятельности педагогов и престижа педагогического труда, привлечения в педагогическую профессию мотивированной, интеллектуально подготовленной и духовно развитой молодежи.

Уладыкін Аляксандр Аляксеевіч

Жыццёвы шлях Уладыкіна Аляксандра Аляксеевіча

   Уладыкін Аляксандр Аляксеевіч нарадзіўся 29 красавіка 1921 года ў вёсцы Няклюдава Шабекінскага раёна Белгародскай вобласці, у простай сялянскай сям'і. Там прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады.

  Пасля заканчэння школы, у 1938 годзе, паступіў у педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “Настаўнік пачатковых класаў”. Праз усё жыццё ён пранёс упэўненнасць у тым, што прафесія настаўніка – гэта яго сапраўдны лёс.

  За высокія дасягненні ў навучанні быў накіраванне для паступлення ў Маскоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Леніна на гістарычны факультэт.

  У 1939 годзе быў прызваны ў рады ваенна-марскога флоту. Служыў тэлефаністам ў службе назірання і сувязі Літоўскай ваенна-марской базы ў г. Ліепая, дзе і застала Аляксандра Аляксеевіча Вялікая Айчынная вайна.

  З 23 чэрвеня па 27 чэрвеня 1941 года ўдзельнічаў у абароне горада. Падчас прарыву з акружэння 27 чэрвеня быў паранены. 6 ліпеня 1941 года разам з іншымі салдатамі трапіў у палон і быў адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер Арыс-Зюд ва Ўсходнюю Прусію. Але голад, холад, здзекі наглядчыкаў не зламалі баявы дух салдата, і ў ліпені 1942 года Аляксандр Аляксеевіч з групай таварышаў вырваўся з фашысцкага палону.

  У пачатку жніўня 1942 года пераправіўся ў Перакопе праз Нёман у Ліпічанскую пушчу, дзе з дапамогай мясцовых жыхароў, трапіў у партызанскі атрад. А ўжо 9 жніўня 1942 года  прыняў удзел у сваёй першай партызанскай аперацыі: разгроме буйнога нямецкага гарнізона ў в. Дзярэчын. Да канца вайны Аляксандр Аляксеевіч быў байцом Ленінскай  партызанскай брыгады і быў узнагароджаны медалём “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” І ступені.

  Пасля злучэння партызанскай брыгады з часткамі Чырвонай Арміі (ліпень 1944 года) Уладыкін Аляксандр Аляксеевіч быў запрошаны на працу ў Гродзенскі камітэт па барацьбе са зверствамі фашыстаў, і адначасова працягваў адукацыю на завочным аддзяленнеі гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. З 1947 года працаваў настаўнікам гісторыі ў Маскалях і Панямонцах, а з 1949 года па 1980 год - настаўнік гісторыі Орлеўскай сярэдняй школы Шчучынсукага раёна Гродзенскай вобласці.

  У 1980 годзе Аляксандр Аляксеевіч пайшоў на заслужаны адпачынак, але працягваў актыўную працу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, шырокую грамадскую дзейнасць. Доўгі час з’яўляўся старшынёй савета ветэранаў вайны і працы. Ён з’яўляўся заснавальнікам школьнага гісторыка-краязнаўчага музея. Яго вучні, калегі, жыхары навакольных вёсак і сягодня ўспамінаюць Аляксандра Аляксеевіча як выключна сумленнага, прынцыповага, адданага сваёй прафесіі чалавека.

  Праз усё сваё жыццё Аляксандр Аляксеевіч пранёс любоў да складання вершаў.

  28 лістапада 1995 года Уладыкіна Аляксандра Аляксеевіча не стала.

свернуть

Чарнягоў Васіль Васільевіч

 

Чарнягоў Васіль Васільевіч нарадзіўся 25 лютага 1925 года ў в.Палуж Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1932 годзе пайшоў у першы клас Палужскай школы. У 1941 годзе скончыў 9 класаў і быў прызваны ў рады Савецкай арміі. Ваенную службу Васіль Васільевіч пачаў у складзе 362 Далёкаўсходняй чырвоназнаменнай штурмавой дывізіі. У Палкавой школе яму было прысвоена званне старшыны. У 1943 - 1944 гадах удзельнічаў у ваенных аперацыях пад Бранскам, пры фарсіраванні рэк Сож, Проня, Дняпро, у аперацыях мясцовага значэння II Беларускага фронту. За гэты час быў тры разы паранены і кантужаны. Апошняе раненне атрымаў пад Ваўкавыскам і да канца вайны знаходзіўся на лячэнні ў Крыме. Са шпіталя выйшаў інвалідам другой групы.

  За баявыя заслугі быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, медалямі "За адвагу", "За баявыя заслугі", "За перамогу на Германіяй".

  Пасля вайны паступіў у Мінскі юрыдычны інстытут. Але сродкаў для вучобы не было, студэнтаў інтэрнатам не забяспечвалі і пасля першага курса юрыдычны факультэт прыйшлося пакінуць. Васіль Васільевіч вярнуўся ў родны калгас, працаваў брыгадзірам. У 1949 годзе паступіў у настаўніцкі інстытут Маладзечна на завочнае аддзяленне. Адначасова быў накіраваны на працу ў Крупаўскую сярэднюю школу Шчучынскага раёна, а ў 1949 годзе пераведзены ў Ракавіцкую сярэднюю школу настаўнікам гісторыі і геаграфіі. Праз год Васіля Васільевіча прызначылі дырэктарам Баліцкай сямігадовай школы, у якой прапрацаваў тры гады. У 1953 годзе атрымаў новае прызначэнне ў Ракавіцкую сярэднюю школу дырэктарам. У 1959 годзе паступіў на завочнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1964 годзе. У 1963 годзе па ўласным жаданні пераведзены настаўнікам у Арлеўскую сярэднюю школу, дзе і працаваў да выхаду на пенсію, 20 гадоў.

  За час працы быў узнагароджаны «Ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга», трыма «Граматамі Прэзідыўма праўлення таварыства навуковых ведаў Беларускай ССР» і васьмю «Ганаровымі граматамі».

   У 1984 годзе Чарнягоў В.В. памёр.

свернуть
поделиться в: