Выпускные экзамены 2025

 

Місія: паспяхова здаць экзамены!

    Вучэбны год набліжаецца да заканчэння. Ужо зусім хутка доўгачаканыя канікулы. Але ў многіх школьнікаў – выпускнікоў наперадзе яшчэ складаны і адказны перыяд – экзамены. Вось некалькі парад псіхолага аб тым, як правільна падрыхтавацца да экзаменаў і здаць іх паспяхова.

  1. Перад тым, як пачаць падрыхтоўку, трэба абсталяваць месца для заняткаў: прыбраць рэчы, пакласці патрэбныя падручнікі, дапаможнікі, сшыткі і інш. Псіхолагі лічаць, што жоўты і фіялетавы колер павышаюць інтэлектуальную актыўнасць. Таму, добра ўнесці ў інтэр’ер карціну, вазы ў такіх колерах, ці, напрыклад, пакласці на стол лімон на фіялетавай сурвэтцы.
  2. Размяркуйце свой час так, каб кожны дзень пэўная колькасць гадзін трацілася на вывучэнне білетаў. Ніколі не старайцеся вывучыць цэлы падручнік напамяць. Трэба памятаць, што ваша задача не вызубрыць, а зразумець. Таму канцэнтруйце ўвагу на ключавых паняццях.
  3. Не трэба дзейнічаць па прынцыпу: “Праходзім па чарзе ўсе білеты”. Прапануем вам новую тэхніку падрыхтоўкі. Час да экзамену дзелім на тры роўныя часткі. Першую частку праходзім ўсе тэмы на сярэднюю адзнаку. У другую частку – на добрую адзнаку “8”, а ў апошнія дні – адшліфуйце вывучаны матэрыял.
  4. Ніколі не думайце аб тым, што не выканаеце заданне, а наадварот, мысленна малюйце сабе карціну поспеху.
  5. Адказы на найбольш цяжкія пытанні поўнасцю, развернута раскажыце матулі, бабулі, сястры, брату ці сябру.
  6. Рабіце картокія перапынкі. Калі мозг стаміўся, ен не можа больш нічога запомніць. У гэты час можна памыць посуд, паліць кветкі, зрабіць зарадку, прыняць душ. Так вы не стоміцеся, а інфармацыя будзе лепш успрымацца.
  7. Калі вы займаецеся вечарам – не кладзіцеся адпачываць адразу пасля вучобы. Ваш мозг будзе прадаўжаць аналізаваць інфармацыю. Пераключыцеся на іншыя справы, паслухайце музыку ці схадзіце на прагулку.
  8. Старайцеся высыпацца і гуляць не менш чым 30 хвілін у дзень.
  9. Астаўце адзін дзень перад экзаменам на тое, каб зноў паўтарыць планы адказаў, яшчэ раз астанавіцца на самых цяжкіх пытаннях.
  10. Вучоныя даказалі, што сацыяльныя сеткі мяшаюць вучыцца. Кожнаму школьніку знаема сітуацыя, калі гатуешся да экзаменаў з уключаным камп’ютарам, пастаянна праглядаеш атрыманыя пісьмы і адказваеш на іх. У выніку, увага рассейваецца і канцэнтруецца на іншых рэчах.

Галоўнае – нічога не бойцеся, перамога любіць смелых.

Поспехаў вам у здачы экзаменаў!

поделиться в: