Путеводитель по МК "Музей. Землянка"

Профіль музея: гісторыка-краязнаўчы

Дата заснавання: 13.07. 2017 г.

Асновазагад №278 ад 01.07.2017 г.

Адрас музея, тэлефон: Гродзенская вобласць Шчучынскі раён, в. Зачэпічы, (801514)37 3 89

Кіраўнік музея: Сядзельнік Марыя Пятроўна    (тэл. +37529 3149813)

     Мемарыяльны комплекс размешчаны ў вёсцы Зачэпічы. Сімвалічным з’яўляецца размяшчэнне мемарыяльнага комплекса на перасячэнні трох раёнаў Гродзенскай вобласці: Шчучынскага, Мастоўскага, Дзятлаўскага, на тэрыторыі якіх у гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся штаб Шчучынскага партызанскага злучэння пад кіраўніцтвам С.П.Шупені.

     Гісторыка-краязнаўчы музей на базе дзяржаўнай установы адукацыі « Орлеўская сярэдняя школа імя С.П.Шупені» дзейнічае з 1986 года. Мемарыяльны комплекс «Музей. Зямлянка» ў в. Зачэпічы быў адкрыты ў 1977 годзе. У 1984 г. на тэрыторыі  мемарыяльнага комплексу быў створаны музей  партызанскай славы. У 2014 годзе рашэннем Шчучынскага раённага выканаўчага камітэту мемарыяльны комплекс «Музей. Зямлянка» перададзены ў распараджэнне дзяржаўнай установы адукацыі «Орлеўская сярэдняя школа імя С.П.Шупені» У 2017 годзе ў памяшканнях музея была праведзена поўная рэканструкцыя.

      Асноўны фонд комплексу - 98 экспанатаў, дапаможны фонд - 320 экспанатаў.  

     Мемарыяльны комплекс уключае тры аб’екты: мармуровы помнік партызанам, воінам і мірным  жыхарам, якія змагаліся з фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, рэканструяваную партызанскую зямлянку, музей партызанскай славы.

      У стылізаванай партызанскай зямлянцы створана экспазіцыя “Партызанскі быт”.

     Экспазіцыі першай залы музея “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны” апавядаюць аб вераломным нападзе гітлераўскіх захопнікаў на Савецкі Саюз.

      Экспазіцыі другой залы музея “Партызанскі рух” расказваюць аб гераічнай барацьбе партызан, падпольшчыкаў  у часы Вялікай Айчыннай вайны.

      Трэцяя зала музея “Памяць” апавядае аб помніках і абелісках на тэрыторыі Шчучынскага раёна, аб увекавечанні памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.