Сцяпан Пятровіч Шупеня
(1896 - 1979)
Шупеня Сцяпан Пятровіч, былы сакратар Шчучынскага райкама КПБ, камандзір Шчучынскага партызанскага злучэння, нарадзіўся ў 1896 годзе ў вёсцы Нача Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і сялян. Працоўную дзейнасць пачаў у 12 год. Чырвонаармейцам прымаў удзел у баях супраць Калчака і Дзянікіна, быў паранены.
Пасля грамадзянскай вайны ў складзе чыгуначных войск прымаў удзел у аднаўленні народнай гаспадаркі. У 1929 годзе, звольніўшыся ў запас, працаваў у Барысаўскім райкаме партыі. У 1930-1935 годы вучыўся ў Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцей Захаду, пасля заканчэння якога працаваў спачатку інструктарам палітаддзела МТС у Бабруйскім і Заслаўскім раёнах; старшынёй Заслаўскага, затым Ляхавіцкага райвыканкамаў, а перад Вялікай Айчыннай вайной – сакратаром Шчучынскага райкама партыі.
У 1943 годзе быў паўторна накіраваны ў глыбокі тыл ворага – у Шчучынскі раён. Тады ў Ліпічанскай пушчы дыслакавалася партызанская брыгада імя Леніна, на базе якой пад кіраўніцтвам С.П. Шупені было створана партызанскае злучэнне, у якое ўвайшло 5 брыгадаў ( каля 6 тысяч чалавек). У баях з фашыстамі партызаны злучэння пусцілі пад адхон 489 эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай ворага, узарвалі 49 мастоў, спалілі і паранілі 18 тысяч афіцэраў, салдатаў і паліцаяў.
С.П. Шупеня з’яўляўся сакратаром Шчучынскага міжраённага падпольнага камітэта партыі, які вёў вялікую масава-палітычную работу сярод насельніцтва.
Пасля вызвалення Беларусі працаваў намеснікам старшыні Баранавіцкага аблвыканкама, сакратаром Слонімскага РК КПБ, старшынёй Полацкага аблвыканкама і намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. Памёр у 1979 годзе.