СПРАВАЗДАЧА
аб дзейнасці апякунскага савета
дзяржаўнай установы адукацыі “Орлеўская сярэдняя школа імя С.П.Шупені” за 2024 год
Дзейнасць апякунскага савета на працягу 2024 года ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі (зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 №146, у рэдакцыі ад 29.04.2020 №60), Статутам установы адукацыі, іншымі заканадаўчымі актамі.
Работа апякунскага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Орлеўская сярэдняя школа імя С.П.Шупені” ў 2024 годзе была накіравана на садзейнічанне ўстанове адукацыі ў правядзенні падрыхтоўкі да новага навучальнага года, арганізацыю экскурсій, аказанне дапамогі малазабяспечаным сем’ям.
На працягу 2024 года праведзены пяць пасяджэнняў апякунскага савета згодна плана.
Пры непасрэдным удзеле членаў апякунскага савета былі вырашаны наступныя пытанні:
фінансаванне экскурсійных паездак навучэнцаў;
выдзяленне транспарту для экскурсійных паездак і дастаўкі навучэнцаў на раённыя мерапрыемствы;
дапамога навучэнцам з малазабяспечаных сямей па падрыхтоўцы да новага навучальнага года;
работы па падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да новага 2024/2025 навучальнага года;
набыццё навагодніх падарункаў навучэнцам малодшых класаў і выхаванцам дзіцячга сада.
Згодна рашэння пасяджэння апякунскага савета ад 10.04.2024, пр. №2 вызначаны аб’ёмы рамонтных работ пры падрыхтоўцы да новага 2024/2025 навучальнага года. Для правядзення работ пры хадайніцтве апякунскага савета грашовыя сродкі выдзеліла ААТ “Орля”. На рахунак установы адукацыі для наступнага набыцця будаўнічых матэрыялаў было ўнесена 1000 руб. Грашовыя сродкі расходаваны мэтазгодна для набыцця будаўнічых матэрыялаў. (інфармацыя аб выкананых работах прыкладаецца)
Згодна рашэння пасяджэння апякунскага савета ад 10.12.2024, пр. №4 былі набыты навагоднія падарункі для навучэнцаў і выхаванцаў на суму 320.00 руб. Грашовыя сродкі на рахунак установы адукацыі не паступалі. Бацькі набылі навагоднія падарункі самастойна.
У 2024 годзе былі запланаваны 6 экскурсійных паездак. Дадзеныя экскурсіі фінансаваліся за кошт бацькоўскай грамадскасці. Грашовыя сродкі на рахунак установы адукацыі не паступалі. Бацькі аплачвалі непасрэдна транспарт і кошт экскурсіі.
На працягу 2024 года для правядзення паездак і дастаўкі навучэнцаў на раённыя мерапрыемствы па хадайніцтву апякунскага савета ААТ “Орля” 22 разы выдзяляўся аўтатранспарт (спартыўныя спаборніцтвы; святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці, Дню народнага адзінства; экскурсіі; алімпіяды; творчыя конкурсы і інш.).
На пачатку 2024 года на рахунку апякунскага савета заставалася 545.00 руб. За 2024 год паступіла 366.00 руб. дабрачынных узносаў бацькоўскай грамадскасці. На працягу 2024 года выкарыстаны грашовыя сродкі на суму 393,96 руб. На канец справаздачнага перыяду на рахунку засталося 517.00 руб.
Такім чынам, дзейнасць апякунскага савета на працягу 2024 года ажыццяўлялася ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
03.01.2025
Старшыня апякунскага савета Т.А.Тарас