Имиджевое направление

Школа дзіцяча-юнацкага хакею, або “Хакей па-арлянску”

 

Лёд, зіма, канькі, хакей!

“ Арляняты” – весялей!

Орля-школа – суперклас

Быў заўжды хакей у нас!

            Гэтыя словы – дэвіз Орлеўскай школы, якая заўсёды была  школай, у якой спорт займаў адно з галоўных месц. Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя прывівалі сваім вучням любоў да спорту і імкненне да спартыўных перамог.Сярод выпускнікоў школы ёсць майстры  і кандыдаты ў майстры спорту, прызёры чэмпіянатаў Беларусі. Больш за дзесяць выпускнікоў атрымалі адукацыю па спецыяльнасці “Настаўнік фізічнай культуры і здароўя”. Неаднойчы школьная каманда з’яўлялася пераможцам раённай спартакіяды, лёгкаатлетычнага кросу, спаборніцтваў па валейболе, баскетболе, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па футболе “Каласок”, “Скураны мяч”.

         Асаблівых поспехаў дасягнулі юныя хакеісты Орлеўскай школы.

Орлеўская школа і хакей –гэтыя словы для навучэнцаў сталі сінонімамі з 2004 года. Чаму?  Таму што  менавіта ў 2004 годзе  каманда “Орля-1” распачала вялікую справу і  адкрыла новую старонку ў гісторыі школы пад назвай “Хакей па-арлянску”.Шлях да вышэйшых узнагародаў  доўжыўсябольш за  чатырнаццаць  гадоў.

14 верасня 2004 года Прэзідыум Савета дэпутатаў Шчучынскага раёна прыняў рашэнне “Аб арганізацыі і правядзенні раённых спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” на прызы камандзіра партызанскага злучэння  С.П.Шупені”. У спаборніцтвах прыняло ўдзел 14 камандаў са школ раёна.Каманда “Орля-1”перамагла  ў фінале  з лікам 5:0.

На першыя сур’ёзныя абласныя спаборніцтвы ў 2004 годзе юныя хакеісты са сваім трэнерам Хэлскім У.У. прыехалі з самаробнымі засцерагальнымі прыстасаваннямі. Канькі для каманды збіралі з усяго раёна. Тады рабяты змаглі заняць толькі пятае месца.

Спартсмены зразумелі: каб стаць чэмпіёнамі, трэба шмат і рэгулярна трэніравацца. Хакейную пляцоўку будавалі настаўнікі, бацькі і дзеці сваімі рукамі.

У 2005 годзе хакеісты Орлеўскай сярэдняй школы ў раённых спаборніцтвах па хакеі пацвердзілі званне мацнейшай каманды і занялі 1-е месца. На абласных спабортніцтвах  старэйшая група заняла 2-е месца, а малодшая група – 4-е.За дасягнутыя поспехі  члены каманды атрымалі 15 камплектаў новай формы.

У 2007 годзе орлеўскія хакеісты не пакінулі аніякіх шанцаў сваім сапернікам з Ашмянскага раёна. Перамога з лікам 5:1 стала сенсацыяй. Юныя хакеісты  атрымалі медалі, дыпломы і новыя клюшкі.  Праз некалькі дзён орлеўскія гульцы ўжо абаранялі гонар Гродзенскай вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах “ Залатая шайба” ў Брэсце. Каманда заняла чацвёртае месца.

2008 год – Год здароўя – быў адзначаны тым, што хакеісты мінскага “Дынама” падарылі 50 пар канькоў і столькі ж клюшак юным спартсменам. Гэты  дзень для юных хакеістаў з Орлі  знакавы: гульня са сваімі кумірамі на лядовай пляцоўцы сталіцы стала майстар-класам.

У 2015 годзе каманда “Орля” заняла 3-е месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі “Залатая шайба”.

У 2017 годзе дасягнута адна з самых значных перамог у гісторыі хакейнай каманды “Арляняты”:1-е месца ў рэспубліканскіх фінальных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у дывізіёне “Б”.Чатыры члены каманды атрымалі асабістыя ўзнагароды і былі прызнаны лепшымі ў рэспубліцы. За камандай замацавалася званне чэмпіёнаў.

         2018 год адзначаны ўжо дзвюма перамогамі каманды “Арляняты”: 1-е месца ў рэспубліканскіх фінальных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусьсярод юнакоў 2004 – 2006 г.н. у дывізіёне “Б”; 2-е месца ў рэспубліканскіх фінальных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусьсярод юнакоў 2002 – 2003 г.н. у дывізіёне “Б”.       

         У 2019 годзе  ў рэспубліканскіх фінальных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод юнакоў 2004 – 2006 г.н. у дывізіёне “Б”каманда “Арляняты” заняла 2-ое месца.

       

  Дзяржаўная ўстановы адукацыі “Орлеўская сярэдняя школа імя С.П.Шупені” шчыра запрашае ўсіх жадаючых наведаць школьную лядовую пляцоўку, якая працуе штодзённа з 9.00 да 22.00 гадзін. Спартыўны азарт, добры настрой, здароўе і цудоўны адпачынак гарантуем! Чакаем Вас!

 

 

 

 

 

 

Областной турнир по хоккею «Золотая шайба»

среди детей и подростков дивизиона «Б»

(5 - 6 февраля 2024 года)

   

 

Финал дивизиона "Б" республиканских соревнований по хоккею

«Золотая шайба" на призы Президента Республики Беларусь.

(20 - 22 марта 2024 года)

 

Награждение победителей