Мэты і задачы на 2024/2025 навучальны год
Мэта: забеспячэнне якасці адукацыі, накіраванай на фарміраванне дынамічнай, канструктыўнай, адказнай, самастойнай асобы, праз удасканаленне праектных і даследчых кампетэнцый навучэнцаў і педагогаў, рэалізацыю сістэмнай прафарыентацыйнай работы
Задачы:
- Павышаць якасць адукацыі праз:
актыўнае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе метадаў вучэбна-даследчага праектавання;
фарміраванне і развіццё функцыянальнай граматнасці навучэнцаў;
аптымальнае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе электронных адукацыйных рэсурсаў.
- Павышаць узровень выхаванасці праз:
фарміраванне ў навучэнцаў і выхаванцаў устойлівай матывацыі да працы, усвядомленага планаваня і выбару прафесійнай дзейнасці;
ажыцяўленне якаснай інфармацыйна-тлумачальнай работы з бацькамі для забеспячэння адзінства і ўзгодненасці дзеянняў у пытаннях абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх;
увядзенне новых фарматаў выхаваўчай работы ў адпаведнасці з інтарэсамі навучэнцаў і патрабаваннямі сучаснасці.
- Ствараць умовы для зберажэння здароўя дзяцей праз:
арганізацыю бяспечнага і здароўезберагальнага асяроддзя пры ажыццяўленні адукацыйнага і выхаваўчага працэсу;
фарміраванне ў навучэнцаў і выхаванцаў разумення каштоўнасці асабістага здароўя і жыцця як асновы здароўя грамадства;
далейшае развіццё станоўчага іміджу ўстановы адукацыі, як школы дзіцяча-юнацкага хакею.
- Павышаць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:
уключэнне ў адукацыйную практыку эфектыўных метадаў і прыёмаў, накіраваных на фарміраванне функцыянальнай адукаванасці, праектных і даследчых кампетэнцый навучэнцаў;
выкарыстанне інавацыйных форм і метадаў інтэнсіфікацыі навучання, абагульненне эфектыўных практык, садзеянне іх трансляцыі ў перыядычных выданнях;
выкарыстанне матэрыялаў адзінага інфармацыйнага рэсурса ў адукацыйным і выхаваўчым працэсе.
- Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі праз:
пашырэнне спектра пазабюджэтнай дзейнасці;
пошук новых крыніц фінансавання.