З мэтай арганізацыі сістэматычнай работы са здольнымі і высокаматываванымі навучэнцамі ва ўстанове адукацыі
дзейнічае школьнае навуковае таварыства вучняў “Эўрыка”, у склад якога ўваходзяць 12 навучэнцаў VІІ - ХІ класаў (кіраўнік Антончык В.С.);
штогод праводзіцца школьная навукова-практычная канферэнцыя; выдаецца школьная газета “Школа над Нёманам” (кіраўнік Закусіла Д.П.);
арганізавана работа інтэлектуальнага клуба “60 секунд” (кіраўнік Якімовіч Т.В.);
працуе “Школа алімпійца” у якой задзейнічаны 18 навучэнцаў VІ - ХІ класаў.