Місія: паспяхова здаць экзамены!
Вучэбны год набліжаецца да заканчэння. Ужо зусім хутка доўгачаканыя канікулы. Але ў многіх школьнікаў – выпускнікоў наперадзе яшчэ складаны і адказны перыяд – экзамены. Вось некалькі парад псіхолага аб тым, як правільна падрыхтавацца да экзаменаў і здаць іх паспяхова.
- Перад тым, як пачаць падрыхтоўку, трэба абсталяваць месца для заняткаў: прыбраць рэчы, пакласці патрэбныя падручнікі, дапаможнікі, сшыткі і інш. Псіхолагі лічаць, што жоўты і фіялетавы колер павышаюць інтэлектуальную актыўнасць. Таму, добра ўнесці ў інтэр’ер карціну, вазы ў такіх колерах, ці, напрыклад, пакласці на стол лімон на фіялетавай сурвэтцы.
- Размяркуйце свой час так, каб кожны дзень пэўная колькасць гадзін трацілася на вывучэнне білетаў. Ніколі не старайцеся вывучыць цэлы падручнік напамяць. Трэба памятаць, што ваша задача не вызубрыць, а зразумець. Таму канцэнтруйце ўвагу на ключавых паняццях.
- Не трэба дзейнічаць па прынцыпу: “Праходзім па чарзе ўсе білеты”. Прапануем вам новую тэхніку падрыхтоўкі. Час да экзамену дзелім на тры роўныя часткі. Першую частку праходзім ўсе тэмы на сярэднюю адзнаку. У другую частку – на добрую адзнаку “8”, а ў апошнія дні – адшліфуйце вывучаны матэрыял.
- Ніколі не думайце аб тым, што не выканаеце заданне, а наадварот, мысленна малюйце сабе карціну поспеху.
- Адказы на найбольш цяжкія пытанні поўнасцю, развернута раскажыце матулі, бабулі, сястры, брату ці сябру.
- Рабіце картокія перапынкі. Калі мозг стаміўся, ен не можа больш нічога запомніць. У гэты час можна памыць посуд, паліць кветкі, зрабіць зарадку, прыняць душ. Так вы не стоміцеся, а інфармацыя будзе лепш успрымацца.
- Калі вы займаецеся вечарам – не кладзіцеся адпачываць адразу пасля вучобы. Ваш мозг будзе прадаўжаць аналізаваць інфармацыю. Пераключыцеся на іншыя справы, паслухайце музыку ці схадзіце на прагулку.
- Старайцеся высыпацца і гуляць не менш чым 30 хвілін у дзень.
- Астаўце адзін дзень перад экзаменам на тое, каб зноў паўтарыць планы адказаў, яшчэ раз астанавіцца на самых цяжкіх пытаннях.
- Вучоныя даказалі, што сацыяльныя сеткі мяшаюць вучыцца. Кожнаму школьніку знаема сітуацыя, калі гатуешся да экзаменаў з уключаным камп’ютарам, пастаянна праглядаеш атрыманыя пісьмы і адказваеш на іх. У выніку, увага рассейваецца і канцэнтруецца на іншых рэчах.
Галоўнае – нічога не бойцеся, перамога любіць смелых.
Поспехаў вам у здачы экзаменаў!