Прапануем Вам беларускія сайты, якія дапамогуць далучыць дзяцей да багацця роднай мовы, сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.
1. "Вясёлка" -часопіс для дзяцей і іх бацькоў
2. "Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў
3.Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ. Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове
4. Казкi беларускiя. Вось што гавораць пра сайт яго распрацоўшчыкi: "Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі. Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта!"